Блогера "Шэрага Ката" асудзілі яшчэ на 15 сутак — агулам 120

27/01/2020 - 09:26

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі акцыяў у падтрымку незалежнасці Беларусі, якія адбыліся ў снежні 2019 года. 

Відэаблогера Змітра Казлова (блогер "Шэры Кот") асудзілі на чарговыя 15 сутак, паведамляюць праваабаронцы з "Прававой ініцыятывы". Такім чынам, агулам Казлова асудзілі на 120 сутак. Пакуль што ён адседзеў 26 сутак, пасля чаго хлопца выпусцілі — нібыта, на час дэзінфекцыі ў ізалятары. 

Першага амбасадара Беларусі ў Германіі Пятра Садоўскага аштрафавалі на 810 рублёў (30 базавых велічыняў). На столькі ж аштрафаваны вядомы перакладчык Лявон Баршчэўскі

Кіраўнік аргкамітэта партыі Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя "Народная Грамада" Мікалай Статкевіч аштрафаваны на 1350 рублёў (50 базавых).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі