Блогера Эдуарда Пальчыса асудзілі на 15 сутак

15/06/2020 - 10:55

Блогера Эдуарда Пальчыса асудзілі на 15 сутак.

Паведамляецца, што нагодай стаў легальны пікет па зборы подпісаў на Камароўскім рынку сталіцы. Блогер на ім не выкрыкваў ніякіх лозунгаў, а проста здымаў відэастрым. 

У Твітары Пальчыс напісаў, што ён пакуль што на волі: 

"Хлопцы, я ў суд не ездзіў, таму пакуль на волі. Дзякуй усім за перажыванні. Думаю, дадуць потым яшчэ 15 сутак, так што на 30 дзён у мяне будзе чоткая адмазка на пытанне: "Дзе стрымы?".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі