Пад Гроднам павесіўся памежнік-кантрактнік

13/05/2019 - 20:09

13 траўня ў Смаргонскай памежнай групе павесіўся вайсковец кантрактнай службы 34-гадовы прапаршчык Гудзіма.

Па звестках блогера, прапаршчык служыў кіроўцам. Каб пакончыць жыццё самагубствам, ён адправіўся ў бацькоўскі дом у вёсцы Солы. У памежніка засталіся жонка і двое дзяцей.

Як адзначае блогер, у гэтай вайсковай часці гэта ўжо як мінімум трэці выпадак самагубства. Першы адбыўся ў 2016 годзе, прычым памежніку заставалася два месяцы да дэмабілізацыі. А напрыканцы 2018 года тут, нібыта, павесіўся старшына памежнай заставы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі