Блогер Ціханоўскі не змог аформіць даверанасць на падачу дакументаў у ЦВК

13/05/2020 - 09:30

Затрыманы блогер Сяргей Ціханоўскі ("Краіна для жыцця") не змог падпісаць даверанасць на падачу дакументаў у Цэнтрвыбаркам, перадае "Белсат".

Ціханоўскага затрымалі 6 траўня і адправілі адбываць арышт, прысуджаны яму яшчэ ў студзені. 7 траўня стала вядома, што блогер плануе вылучацца на прэзідэнцкія выбары. Падаць дакументы да 15 траўня ён сам не паспяваў. Планавалася, што ён падпіша даверанасць праз адваката, аднак 11 траўня адваката не пусцілі ў ІЧУ да Ціханоўскага.
 
Не выключана, што давераная асоба блогера ў выніку не зможа падаць дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў ЦВК.

Прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі