Бізнесмен Юрый Чыж пераведзены пад хатні арышт

11/10/2021 - 14:10

Бізнесмен Юрый Чыж пераведзены пад хатні арышт, піша "Наша ніва". Па звестках выдання, следства вырашыла накіраваць яго на судова-псіхіятрычную экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя ў Навінках. Калі экспертыза выявіць псіхічнае расстройства ці захворванне, Чыжа могуць накіраваць у бальніцу на лячэнне (але патрабуецца згода самога пацыента, прымусова — толькі па рашэнні суда). Юрый Чыж падаў скаргу на выкарыстанне меры стрымання ў выглядзе знаходжання пад вартай, якую суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў у панядзелак у закрытым рэжыме. Скаргу не задаволілі.

Чыж быў затрыманы ў сакавіку 2021-га пасля таго, як вярнуўся з Расіі. Бізнесмен працяглы час знаходзіўся ў следчым ізалятары. У ліпені ТАА "Трайпл" было прызнанае банкрутам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі