Бізнес-анёла Астрынскага асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі"

13/09/2021 - 14:16

Беларускага інвестара Валерыя Астрынскага, які ўваходзіць у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў, асудзілі на 2,5 года "хатняй хіміі" за "падатковае махлярства". Яму забаранілі на 5 гадоў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. 

У студзені яго штрафавалі за БЧБ-сцяг з "Пагоняй", які вісеў на яго хутары ў лесе.

"Нельга займацца прадпрымальніцтвам і плаціць падаткі, але можна ж займацца грамадска-сацыяльнымі праектамі, напрыклад стварыць партыю крымінальнікаў і думаю, што ў яе ёсць шанец стаць самай шматлікай у нашай дзіўнай краіне", — пракаментаваў у Фэйсбуку прысуд Астрынскі.

Валерый Астрынскі — гэта адна з ключавых асобаў у беларускай стартап-экасістэме, інвестар, бізнес-анёл. Гэта чалавек, які не проста займаўся ў Беларусі прадпрымальніцтвам, але і арганізоўваў яго, заахвочваў іншых ісці ў бізнес, дапамагаў ім сваімі кампетэнцыямі. Цяпер яму займацца прадпрымальніцвам забаронена.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі