Біялабараторыі пад "Азоўсталлю", "ж*ды" і "п*дары": думкі тыповага "орка"

27/05/2022 - 09:14
Оркі Мордара / скрыншот з фільма "Уладар пярсцёнкаў"

Ёсць меркаванне, што весці дыялог з zамбаванымі адэптамі расійскай агрэсіі — не безнадзейны занятак. Каб зразумець, што адбываецца ў галовах у прыхільнікаў рускага свету, якія жывуць у Беларусі і Расіі, мы наўздагад прагледзелі некалькі тэматычных суполак ва "УКантакце" і пагарталі каментары пад допісамі.

Папярэджваем: унізе вельмі таксічны кантэнт. Сумесь канспіралогіі, шавінізму і нянавісці ў самых розных формах.
 

Зноў вінаватыя "ж*ды"?

Заўзяты антысемітызм і прыплятанне габрэйскіх змоў — характэрная рыса запуцінцаў і ябацек. Смеццевая суполка ва "УКантакце" публікуе навіну пра тое, што забіты добраахвотнікі батальёна Кастуся Каліноўскага. І вось як на гэта рэагуе нехта Сяргей Міхайлаў з Мінска. Між іншым, дванаццаць падабаек, дванаццаць згодных з выказваннем.

А гэта рэакцыя карыстальніка Valera Valera на навіну пра гатоўнасць Зяленскага гаварыць з Пуціным без пасярэднікаў:

Сустрэліся Анджэй Дуда і Уладзімір Зяленскі, а Дзяніс Закрэўскі спяшаецца гэта пракаментаваць:

Падобны каментар знайшоўся пад відэаролікам, у якім Кадыраў пагражае паказаць палякам, на што здольныя кадыраўцы:

У zамбаваных карыстальнікаў "УКантакце" назіраецца падвышаная ўвага да прадстаўнікоў меншасцяў. Такі каментар знойдзены пад допісам пра затрыманне ўдзельніцы пратэстаў. Дома ў дзяўчыны сілавікі знайшлі вясёлкавы сцяг.

Вар'яцтва і канспіралогія

Ніжэй — выслоўі прамытых прапагандай розумаў, якія, насуперак здароваму сэнсу, прыдумляюць самыя экзатычныя тлумачэнні тым падзеям, што адбываюцца.

Прапаганда РФ уздзейнічае не толькі на расіян, але і на беларусаў. Вось прыклад скажонага светаўспрымання ад Марыі Лемяшэўскай, месцам жыхарства якой пазначаны Пінск. Яна лічыць, што Украіна не павінна была супраціўляцца ваеннай агрэсіі.

Біялабараторыі НАТА на "Азоўсталі"

Для таго каб прачытаць да канца наступны каментар, трэба набрацца цярпення. З такой канспіралагічнай версіяй журналіст сутыкаецца ўпершыню:

"Штатаўскія садаміты"

Ад лабараторый НАТА пад "Азоўсталлю" каментатары пераключаюцца на пошук вінаватых у эпідэміі COVID-19.

На гарызонце замаячыла малпавая воспа, але глыбіннаму народу яе баяцца не варта, лічыць Віктар Балатаеў:

16 траўня Уладзімір Зяленскі падзякаваў вайскоўцам тэрабароны УСУ, якія выйшлі да мяжы з Расіяй у Харкаўскай вобласці і ўсталявалі там драўляны памежны слуп. Але каментатары пішуць, што слуп быў "надзіманы" і ўсё гэта фэйкі:

Зрэшты, побач з каментарамі, якія шакуюць сваёй дрымучасцю, ёсць і проста кур'ёзныя. Напрыклад, Сямён Пядзішны настроены рашуча і прапануе пазбавіць НАТА ежы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі