Білі Айліш запісала песню да новага фільма "Бандыяны"

14/02/2020 - 05:59

Спявачка Білі Айліш выпусціла песню "No Time To Die". Гэтая кампазіцыя будзе загалоўнай для новага фільма аб прыгодах агента 007 Джэймса Бонда.

"Запісаць песню для фільма з такой легендарнай серыі — гэта вялікі гонар для мяне. Джэймс Бонд — самая крутая франшыза ў гісторыі кіно. Я ўсё яшчэ ў шоку", — перадае словы спявачкі pitchfork.com.

Жыўцом кампазіцыю "No Time To Die" Білі Айліш упершыню выканае 18 лютага на цырымоніі ўручэння музычнай прэміі Brit Awards у Лондане.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі