У кулуарах Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Святлана Ціханоўская сустрэлася з Білам Гейтсам. У яе асобе заснавальнік Microsoft прывітаў усіх беларусаў.
"Я захапляюся вашай працай! удачы!" — сказаў Біл Гейтс.
Мюнхенская канферэнцыя праходзіць 18-20 лютага. У ёй удзельнічаюць вядучыя нямецкія палітыкі, віцэ-прэзідэнт ЗША, дзяржсакратар ЗША, генсек NATO, кіраўніца Еўракамісіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут