Беражкоў: Суд па дамоўных матчах — маленькая верхавіна айсберга

27/09/2017 - 12:53

Былы кіраўнік дэпартамента маркетынгу і камунікацый Беларускай федэрацыі футбола Уладзімір Беражкоў у жывым эфіры Еўрарадыё пракаментаваў гучны працэс па дамоўных матчах у беларускім футболе, які праходзіць у Мінску. Ён нагадаў, што ў 2006-2007 гадах ужо праходзіў падобны судовы працэс, крымінальную справу распачалі па публікацых газеты “Прессбол”.

“Тады добра прыстрашылі гэты спрут, — кажа Беражкоў. — Сёння вельмі шмат кампаній, якія займаюцца дамоўнымі матчамі. У асноўным яны знаходзяцца за межамі Беларусі. Хаця ў Беларусі ёсць добрыя падставы ў выглядзе вельмі ўплывовых людзей. Я кажу гэта не па чутках, а зыходзячы з уласнага прыктычнага досведу. Сам неаднаразова затрымліваўся, закоўвалі рукі ў кайданкі. Было вельмі шмат уплывовых ворагаў, якія і на мой лёс паўплывалі… Тое, што існуюць дамоўныя матчы, адмаўляць няма сэнсу. Гэты працэс — маленькая верхавіна айсберга. Здаюцца матчы часта, і не толькі ў футболе. Спрут перамагае”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі