"Белтэлекам" павысіў кошт некаторых паслуг электрасувязі

25/12/2015 - 13:12

"Белтэлекам" з 25 снежня павысіў кошт некаторых паслуг электрасувязі. Міжнародныя тэлефанаванні падаражэюць у сярэднім на 6%, на 2% павысяцца цэны на пакеты паслуг электрасувязі, на паслугі інтэрактыўнага тэлебачання ZALA (тарыф "Прэм'ера" падаражае на 3%).

БЕЛТА паведамляе, што з 1 студзеня 2016-га адбудзецца яшчэ адно падаражанне. Яно датычыць паслуг па пропуску трафіка абанентаў аператараў электрасувязі Беларусі на сеткі замежных аператараў сувязі.

Адзначаецца, што кошт пастаяннага доступу да інтэрнэту застаецца нязменным.

Фота: sb.by, БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі