БЕЛТА: пад Мінскам затрыманыя 32 баевікі замежнай прыватнай ваеннай кампаніі

29/07/2020 - 11:01

Уначы 29 ліпеня пад Мінскам супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі затрымалі 32 баевікоў замежнай прыватнай ваеннай кампаніі, перадае БЕЛТА.

Еўрарадыё паспрабавала атрымаць каментар у прэс-службе КДБ, але пакуль што янадля каментароў недаступная. Атрымаць каментары ў прэс-службах іншых сілавых ведамстваў таксама пакуль не ўдаецца.

У каментары Onliner.by прадстаўнік прэс-службы КДБ Андрэй Яраш заявіў: "Пакуль без каментароў". Прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч у гутарцы з парталам TUT.by паведаміў: "Ніякай дадатковай інфармацыі ў нас пакуль няма"

Паводле цікавага супадзення днямі Аляксандр Лукашэнка акурат згадваў небяспеку ад прыватных ваенных кампаніяў. Падчас паездкі ў дывізію спецназу ў Мар'іну Горку 24 ліпеня кіраўнік дзяржавы казаў: "Дзяржсакратар правільна сказаў, што ўсякія войны цяпер пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым майданы. На майдан, калі сваіх няма (у нас замала "майданутых"), іх падцягнуць збоку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у рамках ПВК (прыватныя ваенныя кампаніі. — Заўв.) па ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах".

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі