БЕЛТА: Назіральніца забылася на ўчастку падрыхтаваную скаргу аб парушэннях

10/09/2016 - 12:09

Назіральніца выпадкова забылася на выбарчым участку ў Мінску падрыхтаваную скаргу аб парушэннях. Пра гэта паведамляе БЕЛТА. Сакратар Мінскай гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў Арцём Цуран, які распавёў пра здарэнне, не назваў ні нумару ўчастка, ні нумару акругі. Не падаецца і фота гэтага дакумента.

Як паведамляла Еўрарадыё, назіральнік Яраслаў Навуменка, які сцвярджае, што зафіксаваў укідванне ў скрыню бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў, назваў і ўчастак, і акругу, і прозвішчы старшыні і сакратара камісіі. Ён абнародаваў і фотаздымкі.

Паводле слоў Цурана, 25-гадовая "недасведчаная" дзяўчына-назіральніца выпадкова пакінула ў канцы сваёй працы на ўчастку разам з іншымі паперамі скаргу, у якой піша пра тое, што падлік галасоў адбываўся з парушэннем заканадаўства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі