Беларусы пачалі збіраць грошы на калькулятары для Мінздароўя

18/04/2020 - 14:39
Калькулятар. Хаця б такі

Дынаміка распаўсюджвання COVID-19 у Беларусі такая, што 18 красавіка колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса павінная была пераваліць за 5 тысяч. Аднак Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала недакладныя статыстычныя дадзеныя, з якіх немагчыма вылічыць агульную колькасць пацверджаных выпадкаў. У ведамстве забыліся палічыць пацыентаў з лёгкай формай каранавіруснай інфекцыі, якія знаходзіцца на хатнім лячэнні. Ці не захацелі іх палічыць. Ці страцілі кантроль над сітуацыяй і не змаглі гэтага зрабіць.

Так ці інакш, беларусы вырашылі не прыдумляць тэорый змовы. Яны зразумелі, што ў Міністэрства аховы здароўя ёсць нейкія праблемы з падлікам дадзеных, і прапанавалі ўсім неабыякавым скінуцца чыноўнікам на калькулятары! Для гэтага стэндап-комік Дзмітрый Нарышкін пачаў крауд-кампанію на сайце MolaMola.by.

Праўда, калькулятары для чыноўнікаў — гэта ўсё ж толькі іранічная падстава для збору сродкаў. Усе артыманыя грошы Нарышкін абяцае перадаць праекту bycovid19 — на закупку сродкаў індывідуальнай абароны для беларускіх медыкаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі