“Белнафтахім” не выключае зніжэнне коштаў на паліва

30/12/2018 - 15:52

Канцэрн “Белнафтахім” прапануе знізіць кошты на маторнае паліва на ўнутраным рынку. Пра гэта заявіў старшыня праўлення канцэрну Андрэй Рыбакоў падчас наведвання ААТ “Нафтан”, паведамляе БЕЛТА.

Рыбакоў адзначыў, што калі ў студзені 2019 года фактычны кошт барэля нафты будзе захоўвацца ў дыяпазоне 52-55 долараў, то можна знізіць кошт на дызпаліва на 1 капейку і на бензін на 2 капейкі. Таксама прадугледжваецца святочныя і зніжкавыя кампаніі.

Цягам 2018 года ў Беларусі 27 разоў павышалі кошты на маторнае паліва. Апошнім разам гэта адбылося 15 снежня.

“Белнафтахім” тлумачыў гэта неабходнасцю кампенсацыі выдаткаў айчынных НПЗ, для якіх сырая нафта даражэла занадта хутка, а кошты на бензін на ўнутраным рынку за ёй не паспявалі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі