"Bellingcat" даў новыя звесткі пра расследаванне смерці Віталя Шышова

05/09/2021 - 10:18

Кіраўнік аддзела расследаванняў "Bellingcat" Хрыста Грозеў распавёў пра расследаванне смерці Віталя Шышова, паведамляе "Еўрарадыё". 

"Ёсць паралелі з іншай смерцю ў Беларусі, ёсць паралелі ў перамяшчэннях Шышова і супрацоўніка ФСБ, які працаваў ва Украіне, алк гэтага мала, каб вылучыць абвінавачанне", — паведаміў Грозеў падчас выступу на фестывале даследчыцкай журналістыкі Mezhyhirya Fest, які адбываецца сёння ў Кіеве.

2 жніўня ў Кіеве знік дырэктар "Беларускага дома ва Украіне" Віталь Шышоў. На наступны дзень яго знайшлі павешаным у парку недалёка ад месца пражывання. Смерць беларуса выклікала бурную міжнародную рэакцыю. Але пакуль пытанняў больш, чым адказаў.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі