"Белая Русь" збіраецца выставіць на выбарах сваіх прадстаўнікоў па ўсіх акругах

30/01/2016 - 10:43

"Белая Русь" збіраецца выставіць на сёлетніх парламенцкіх выбарах сваіх прадстаўнікоў па ўсіх 110 акругах. Пра гэта было заяўлена 30 студзеня на паседжанні Рэспубліканскага Савета грамадскага аб'яднання. Ужо пачаліся падбор і абмеркаванне кандыдатур, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік рэспубліканскага аб'яднання Аляксандр Радзькоў заявіў, што "Белая Русь" гатовая трансфармавацца ў партыю. Але адзначыў, што гэта "складаны працэс".

Фота: БЕЛТА

"Белая Русь" існуе з 2007 года. Эксперты неаднаразова прагназавалі пераўтварэнне грамадскага аб'яднання ў "партыю ўлады", але гэтага пакуль не адбылося. У яго шэрагах налічваецца больш за 135 тысяч чалавек.

Мяркуецца, што выбары ў Палату прадстаўнікоў адбудуцца ў верасні, але іх дата яшчэ не прызначаная.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі