"Белавія" зніжае кошты на авіяпералёты

11/03/2016 - 14:04

"Белавія" зніжае кошты на авіяпералёты для сваіх пасажыраў. Так авіякампанія адрэагавала на зніжэнне сусветных цэн на авіяцыйнае паліва. З 10 сакавіка зменшыўся памер паліўнага збору. Яго кошт у Амстэрдам, Лондан, Парыж, Прагу і іншыя еўрапейскія кірункі зменшыцца з 25 да 15 еўра. З 30 да 15 еўра знізіцца цана паліўнага збору на рэйсы з Мінска ў гарады Казахстана.

Прэс-служба "Белавіі" адзначае, што кошт пералёту знізіцца на гэтых кірунках "у дыяпазоне ад 20 да 30 еўра на чалавека" (у абодва бакі). Адзначаецца, што паліўны збор не спаганяецца з дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі