У мінулым годзе двухмільённая адзнака была дасягнута ў снежні / LookByMedia
Авіякампанія "Белавія" з студзеня па кастрычнік 2026 года выканала больш за 15,8 тыс. рэйсаў і перавезла больш за 2 млн пасажыраў. Гэта на 14% больш, чым за аналагічны перыяд 2025 года, паведаміла прэс-служба перавозчыка.
У 2025 годзе двухмільённая адзнака была дасягнута ў снежні.
У ТОП-6 кірункаў з найбольшым працэнтам загрузкі крэслаў увайшлі Дубай, Тэль-Авіў, Няча́нг, Саня, Маттала (Шры-Ланка) і Стамбул.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут