Беларусы, якія легальна былі ва Украіне 24 лютага, могуць атрымаць дапамогу ЕС

13/03/2022 - 10:13

Грамадзяне Беларусі, якія легальна знаходзіліся на тэрыторыі Украіны на момант 24 лютага 2022 года і выехалі ў ЕС, змогуць падацца на часовую абарону. Савет Еўрасаюза прыняў такое рашэнне на падставе дырэктывы 2001/55/EC, прынятай у 2001 годзе, калі Еўропа спраўлялася з наступствамі вайны на тэрыторыі былой Югаславіі.

Фрагмент з рашэння Савета ЕС / Еўрарадыё

Меркаваны тэрмін дзеяння часовай абароны будзе складаць 9-12 месяцаў. На дадзены момант яшчэ не распрацаваная працэдура пацверджання статусу часовай абароны, аднак Упраўленне па справах замежнікаў плануе максімальна спрасціць гэтую працэдуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі