Беларусы выпусцілі цішоткі з незвычайнай выявай мінскай Асмалоўкі

29/06/2024 - 15:21

“Сваю Асмалоўку нашу з сабой” / Кірыл Стаселька

Праект Lizpinium выпусціў цішоткі з беларускімі прынтамі і слоганам “Сваю Асмалоўку нашу з сабой”. На іх стылізаваны від на гэты гістарычны раён зверху.

Як кажуць аўтары, гэта напамін не толькі і не столькі пра адну Асмалоўку, колькі пра кожны двор, раён, мясціну, блізкую нашаму сэрцу. Пра месцы, дзе мы пакінулі часцінку сябе, якія натхняюць, з якімі звязаныя дарагія ўспаміны.

У іншым прынце — “Саламяныя павукі” — аўтары спалучылі абрысы Беларусі з традыцыйнымі беларускімі вырабамі — саламянымі павукамі. Як цэлае немагчыма без кожнага асобнага элемента, так і культура ёсць вынікам спалучэння мноства элементаў.

Аўтары нагадваюць: “Перш за ўсё, ані Беларусь, ані беларуская культура немагчымыя без нас з вамі! То не забывайцеся, калі ласка, на гэта”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі