Беларусы Вікторыя Шайко і Ян Яраш працягнуць удзел ва ўкраінскім "Голасе"

18/04/2016 - 14:02

Беларускія выканаўцы Вікторыя Шайко і Ян Яраш прайшлі ў наступны этап папулярнага ўкраінскага тэлешоў "Голас краіны". У паядынку паміж Вікторыяй Шайко і фіналістам французскага "Голасу" П'ерам Эдэлем, якія выконвалі песню Scorpions "May be I, may be you", настаўнік Патап абраў апошняга. Аднак сітуацыю выратаваў Святаслаў Вакарчук і "скраў" Віку ў сваю каманду. 

Падобная гісторыя здарылася і з былым клавішнікам "Без Білета" Янам Ярашам: у дуэце з татарынам Эскендэрам Іслямавым лідар "Океана Ельзы" абраў Іслямава, але Яраша забраў да сябе ў каманду Патап.

 

Цяпер беларускія музыкі рыхтуюцца да накаўтаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі