Беларусы везлі ў Італію свіней, але па дарозе да іх узніклі пытанні

01/07/2024 - 07:04

Забяспечыць свіней вадой дапамаглі пажарныя / belmir.by

Беларусы, якія перавозілі свіней, трапілі ў зводку аўстрыйскай паліцыі. Іх фуру для надгляду спынілі ў зямлі Ціроль. Высветлілася, што жывёлы, якія ехалі ў аўтацягніку, знаходзіліся ў неналежных умовах яны не былі забяспечаны дастатковай колькасцю вады. Акрамя таго, у паўпрычэпе не працавала вентыляцыя.

Каб забяспечыць свіней вадой і знізіць тэмпературу, на месца выклікалі пажарных. Працягнуць паездку вадзіцелям дазволілі толькі пасля таго, як была адрамантавана вентыляцыя. Ім таксама прыйшлося ўнесці заклад. Толькі пасля гэтага 33-гадовая беларуска і 39-гадовы беларус змаглі прадоўжыць паездку. Аўтацягнік з жывёламі накіроўваўся ў Італію, паведамляе рэсурс "Беларусь і свет".

Затрыманы аўтацягнік / тут і далей фота belmir.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі