Беларусы сёлета прадалі валюты на мільярд больш, чым купілі

07/07/2017 - 14:17

Беларусы сёлета прадалі валюты значна больш, чым купілі. Статыстычныя дадзеныя за першае паўгоддзе 2017 года апублікаваў Нацыянальны банк Беларусі. У студзені-чэрвені насельніцтва нашай краіны прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 3 млрд 960 млн долараў у эквіваленце, а купіла — $2 млрд 826 млн. Атрымліваецца, што чысты продаж валюты фізічнымі асобамі склаў 1 мільярд 133 мільёны долараў.

Што да суб’ектаў гаспадарання, рэзідэнтаў Беларусі, то сёлета яны прадалі валюты на 8,814 млрд долараў, а купілі — 8,932 млрд долараў. Нерэзідэнты Беларусі прадалі валюты больш, чым купілі — адпаведна 250,37 млн долараў і 69,15 млн долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі