"Беларусы руляць". Арастовіч пра беларускіх добраахвотнікаў і кампрамісы

26/04/2022 - 15:30
Батальён Каліноўскага

Дарадца офіса Уладзіміра Зяленскага Аляксей Арастовіч назваў беларускіх добраахвотнікаў адной з самых баяздольных частак УСУ. Ён лічыць, што беларусы — узор асабістай мужнасці і адвагі.

Аднак лозунгі пра тое, што беларускі батальён зможа "вызваліць Беларусь", Арастовіч успрымае скептычна. Ён не лічыць, што для такіх дзеянняў дастаткова батальёна, але разумее эмацыйныя заявы тых, хто змагаўся з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі з 90-х гадоў.

— У нас свабодная краіна, мы не будзем душыць тое, што кажуць людзі, якія змагаюцца за нас, пакуль гэта не набыло нейкія іншыя формы. Але гэта разумныя людзі, яны не будуць гэтага рабіць.

Перспектыва вызвалення Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, які мае 200 тысяч сілавікоў у падпарадкаванні, адным батальёнам мне ўяўляецца [неразборліва].

Інтарэсы Украіны заключаюцца ў тым, каб захаваць добрасуседскія адносіны з Беларуссю, кажа Арастовіч.

— Хай нават коштам кампрамісаў, а часам балючых кампрамісаў. На цяперашнім этапе гэтая рыторыка застаецца рыторыкай людзей, якія змагаюцца за Украіну і за Беларусь, за нашу і вашу свабоду ў вельмі спецыфічных умовах.

Пры гэтым Арастовіч дадаў, што паводзіны беларусаў на полі бою нагадваюць яму пра герб "Пагоня".

— Беларусы руляць.

Поўнае відэа гутаркі з Арастовічам глядзіце на канале Еўрарадыё

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі