Беларусы, пацярпелыя ад рэпрэсій, атрымаюць літоўскія візы бясплатна

02/12/2020 - 19:48

Беларусы, пацярпелыя ад рэпрэсій, атрымаюць літоўскія візы бясплатна. Такое рашэнне прыняў урад Літвы. Ініцыявала яго літоўскае МЗС.

"Рэпрэсіі і гвалт супраць беларускіх грамадзян і грубыя парушэнні правоў чалавека прывялі да ўсё большай колькасьці тых, хто шукае прытулку і часовай абароны ў Літве, цытуе словы Саўлюса Сквярняліса, выканаўцы абавязкаў прэм'ер-міністра, урадавая прэс-служба. — Каб прыехаць і застацца ў Літве на даўжэйшы перыяд, беларускім грамадзянам трэба доўгатэрміновая нацыянальная віза, якая дагэтуль каштавала 60 еўра. Ад гэтага часу яна будзе бясплатнай".

Каб не плаціць консульскі збор і атрымаць бясплатную візу, трэба мець пацверджанне МЗС Літвы, што заяўка адпавядае "гуманітарным патрабаванням", ці "мэтам развіцця супрацоўніцтва, замежнай палітыкі ці нацыянальнай бяспекі".

Вядома, што з 21 верасня да 1 снежня грамадзянам Беларусі выдалі 1354 гуманітарныя візы для прыезду ў Літву.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі