Беларусы бяруць усё больш і больш крэдытаў. За чэрвень пазыка фізічных асобаў банкам упершыню перавысіла 10 мільярдаў рублёў.
Дакладная сума, якую беларусы вінныя банкам на 1 ліпеня, — 10 млрд 162,5 млн рублёў. Прыкладна траціна гэтай сумы ўзятая ў банкаў на спажывецкія патрэбы, астатнія 2/3 — на нерухомасць.
Як паводзіць сябе “закрэдытаванае” грамадства? Дзе “незваротная кропка”, пасля якой беларусы пачнуць бегаць ад банкаў? Ці пагражае гэтая гіганцкая пазыка беларускай эканоміцы? Гэтыя і іншыя пытанні Еўрарадыё задасць старшаму аналітыку кампаніі “Альпары” Вадзіму Іосубу.