Беларусы летась прадалі амаль на 1,9 млрд долараў больш, чым купілі

09/01/2017 - 15:34

Беларусы летась прадалі амаль на 1,9 млрд долараў больш, чым купілі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка, апублікаваныя ў панядзелак. У 2016 годзе насельніцтвам было прададзена наяўнай і безнаяўнай валюты на 7,617 млрд долараў у эквіваленце, а куплена — 5,723 млрд долараў.

Што да суб'ектаў гаспадарання-рэзідэнтаў нашай краіны, то ў мінулым годзе яны прадалі валюты на 16,142 млрд долараў у эквіваленце, купілі — 16,349 млрд долараў. Нерэзідэнты Беларусі ў 2016-м прадалі валюты на $668,36 млн в эквіваленце, а купілі — 215,8 млн долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі