Беларусы і літоўцы называюць розную колькасць пасажыраў борта, што сеў у Мінску

23/05/2021 - 16:45

Беларусы і літоўцы называюць розную колькасць пасажыраў борта Ryanair FR4978, што ляцеў з Афінаў у Вільню, але быў пасаджаны ў Мінску праз пагроўу мініравання. МЗС Літвы паведамляе, што ў самалёце быў 171 пасажыр. Сярод іх грамадзяне як мінімум 18 еўрапейскіх краінаў. А грамадзянаў Беларусі — чацвёра (адзін з іх — затрыманы Раман Пратасевіч).

А прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта "Мінск", у сваю чаргу, паведаміла, што на борце самалёта знаходзілася толькі 123 пасажыры. Пасля пасадкі яны былі адведзеныя для дадатковага дагляду ў транзітную зону.

Па стане на 18:30 борт Ryanair FR4978 па-ранейшаму чакае вылета ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі