Беларускую зборную па футболе ўзначаліў іспанец

08/08/2023 - 08:29

Карлас Алас Ферэр / kazfootball.kz

Новым галоўным трэнерам зборнай Беларусі па футболе стаў 48-гадовы іспанец Карлас Алас Ферэр. Кантракт з ім падпісаны да канца 2024 года з магчымасцю падаўжэння.

Перад гэтым ён кіраваў зборнай Руанды. Таксама Ферэр працаваў з "Барселонай" (U-19), юнацкай (U-17) зборнай Казахстана, "Кайратам" (выйграў Кубак Казахстана), клубамі Кіпра, Катара, Марока, Польшчы, Ганконга.

Папярэднім трэнерам нацыянальнай зборнай быў Георгій Кандрацьеў. Пра яго сыход з пасады стала вядома напрыканцы чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі