Беларускую службу DW прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем"

29/04/2024 - 09:02

Deutsche Welle / AFP

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала "экстрэмісцкім фарміраваннем" "групу грамадзянаў, аб'яднаных пад назвай" DW Беларусь (Нямецкая хваля Беларусь)". Пра гэта гаворыцца ў Тэлеграм-канале, набліжаным да сілавікоў. Дзейнасць рэдакцыі, адзначаецца ў паведамленні, з гэтага часу забароненая на ўсіх інтэрнэт-платформах.

У паведамленні таксама гаворыцца, што такое рашэнне было прынятае "за арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы і здзяйсненні замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь", а таксама за "дыскрэдытацыю і абразу службовых асобаў".

Прадукцыя беларускай службы DW яшчэ з 2022 года лічыцца ў Беларусі "экстрэмісцкімі матэрыяламі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі