Беларускую бягуху Аляксандру Дулібу дыскваліфікавалі на два гады

28/01/2016 - 13:44

Беларускую бягуху Аляксандру Дулібу дыскваліфікавалі на два гады. Такое рашэнне прыняла Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі (у спісе 32 атлеты з 18 краін свету). Фармулёўка наступная — "па абнармальных паказаннях гематалагічнага профілю біялагічнага пашпарту". Зноў удзельнічаць у спаборніцтвах лёгкаатлетка зможа не раней за верасень 2017 года, інфармуе "Прессбол".

Дулібе 30 гадоў. Яна вядомая сваімі выступленнямі на марафонскіх дыстанцыях. У сакавіку 2013-га бягуха выйграла марафон у Лос-Анджэлесе з рэкордам Беларусі — 2:26.05. Праз паўгода ў Чыкага яна палепшыла свой вынік — 2:23.44, а 23 студзеня 2015-га ў Дубаі абнавіла рэкорд Беларусі ў марафоне — 2:23.06.

У апошнія гады Аляксандра Дуліба жыве і трэніруецца ва Украіне. Неяк яна заявіла, што мае намер змяніць грамадзянства і на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра прадстаўляць Украіну

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі