Беларускія вышыванкі перамаглі на конкурсе нацыянальных строяў у Кітаі

25/11/2018 - 14:49

Беларусь заняла першае месца на штогадовым конкурсе нацыянальных строяў, які прайшоў у Пекіне, паведамілі БЕЛТА ў амбасадзе Беларусі ў Кітаі.

Другое месца прысуджана прадстаўнікам Малайзіі, трэцяе — Расіі.

Беларусы прадэманстравалі нацыянальныя традыцыі, танцавальнае і артыстычнае майстэрства, чым заваявалі любоў гледачоў і высокія ацэнкі журы, гаворыцца ў паведамленні.

Год таму прадстаўнікі нашай краіны ўдзельнічалі ў такім самым конкурсе, але былі другімі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі