Беларускія ветэраны Вялікай Айчыннай сёлета не атрымаюць выплаты да Дня Перамогі

06/05/2021 - 10:36

Ветэраны Вялікай Айчыннай селета не атрымаюць аднаразовыя выплаты да Дня Перамогі. Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прымеркаванай да свята, паведаміла прадстаўніца Міністэрства працы і сацыяльнай абаронцы. 

"Выплат, прымеркаваных да 9 траўня, сёлета не прадугледжана", — перадае TUT.by словы чыноўніцы. 

Дарэчы, у папярэднія два гады аднаразовыя матэрыяльныя выплаты для ветэранаў былі. Але гэта былі юбілейныя гады. А вось у 2018-м такіх выплат не было.

На 1 красавіка 2021-га ў Беларусі жыло 3337 ветэранаў Вялікай Айчыннай (у тым ліку 1877 удзельнікаў і інвалідаў вайны, 1057 узнагароджаных работнікаў тылу, 317 блакаднікаў Ленінграда). За год іх колькасць скарацілася на 1469 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі