Тэніс, ілюстрацыйнае фота
Міжнародная федэрацыя тэніса не скасавала санкцыі з беларускіх спартоўцаў нягледзячы на рэкамендацыі Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Як заяўляе прэс-служба федэрацыі, цяперашняя пазіцыя МФТ наконт дыскваліфікацыі тэнісных федэрацый Беларусі і Расіі "застаецца ў дзеянні". Пытанне пра сяброўства Беларускай тэніснай федэрацыі будзе разглядацца ў кастрычніку на штогадовым агульным сходзе МФТ.
Раней Сусветная арганізацыя лёгкай атлетыкі таксама заявіла, што не будзе здымаць абмежаванні з беларускіх спартоўцаў.
7 траўня выканкам МАК рэкамендаваў міжнародным федэрацыям адмяніць усе санкцыі супраць беларускіх спартоўцаў — як у індывідуальных, так і ў камандных відах спорту. Тым не менш, прымаць ці не прымаць рэкамендацыі МАК, кожная федэрацыя вырашае самастойна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут