Беларускія тэнісісткі вядуць у ліку ў матчы Кубка Федэрацыі са Славакіяй

21/04/2018 - 13:56

Беларускія тэнісісткі павялі ў ліку ў матчы Кубка Федэрацыі са славакіяй. Першы паядынак адбыўся паміж Аляксандрай Сасновіч і Янай Чэпелавай. Сасновіч правяла складаны матч і выйграла — 7:6 (8:6), 7:5. Адметна, што ў другім сэце Сасновіч прайгравала 1:5, аднак здолела вырвацца наперад і скончыць яго з лікам 7:5.

Наступную гульню правядуць Арына Сабаленка і Вікторыя Кужмава.

Заўтра, 22 красавіка, матч Кубка Федэрацыі завяршыцца паядынкамі Арыны Сабаленка з Ганнай Шмідлавай і Аляксандры Сасновіч з Вікторыяй Кужмавай. Затым адбудзецца парная гульня тандэмаў Вера Лапко / Лідзія Марозава і Яна Чэпелава / Вікторыя Кужмава.

У гэтым матчы Беларусь змагаецца за захаванне месца ў Сусветнай групе Кубка Федэрацыі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі