Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік з Мінска ў Казань

18/10/2016 - 10:30

Беларускія татары папрасілі вярнуць цягнік з Мінска ў Казань, які курсіраваў раней. У сталіцы Беларусі прайшла сустрэча прэзідэнта Рэспублікі Татарстан Рустама Мініханава з прадстаўнікамі татарскіх грамадскіх арганізацый. Удзельнікі сустрэчы сказалі госцю з Татарстана, што хацелі б наведаць яго рэспубліку, паўдзельнічаць у фестывалях і святах.

У Мінску Рустам Мініханаў, які знаходзіцца ў Беларусі з двухдзённым візітам, сустрэўся з Аляксандрам Лукашэнкам. У аўторак ён сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым, наведае шэраг прадпрыемстваў.

Фота: vk.com

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі