Прэмія для IAPB
22 сакавіка Універсітэт Граца прысудзіў Міжнароднай платформе для Беларусі па прыцягненні вінаватых да адказнасці (International Accountability Platform for Belarus, IAPB) Міжнародную прэмію ў галіне правоў чалавека.
IAPB аб'ядноўвае беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, якія збіраюць, правяраюць і захоўваюць доказы таго, як рэжым Лукашэнкі ўчыняў сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека, у тым ліку катаванні, напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і ў далейшы перыяд.
IAPB пачала дзейнічаць у сакавіку 2021 года. Платформа карыстаецца падтрымкай шырокага кола дзяржаў Еўропы, а таксама ЕС, ЗША і Канады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут