Беларускія плыўцы заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы ў Ізраілі

02/12/2015 - 17:24

Беларускія плыўцы заваявалі бронзу на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Ізраілі. Мужчынская зборная нашай краіны выступала ў эстафеце 4х50 метраў вольным стылем. Яўген Цуркін, Антон Латкін, Віктар Стаселовіч і Арцём Мачэкін саступілі толькі расіянам і італьянцам. У фінале беларусы ўстанавілі новы нацыянальны рэкорд — 1.25,01, інфармуе "Прессбол".

Чэмпіянат Еўропы ў ізраільскім горадзе Нетанія працягнецца да 6 снежня.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі