Беларускія падаткавікі ў сацыяльным роліку папярэджваюць пра смяротную небяспеку

06/02/2017 - 16:39

Міністэрства па падатках і зборах Беларусі выпусціла новы сацыяльны ролік, у якім папярэджвае пра смяротную небяспеку. На відэа лекар зачытвае зводку па памерлых ад ужывання алкаголя невядомага паходжання. Гэта людзі рознага ўзросту і сацыяльнага становішча, прычына смерці ва ўсіх адна. Адзначаецца, што летась у нашай краіне ад ужывання алкагольнай прадукцыі невядомага паходжання загінулі 119 чалавек.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі