Беларускія мытнікі канфіскавалі 111 тон яблыкаў, якія везлі ў Расію (фота)

26/05/2016 - 19:31

Беларускія мытнікі канфіскавалі 111 тон яблыкаў, якія везлі ў Расію на шасці грузавіках. Іх спынілі ў Віцебскай вобласці мабільныя падраздзяленні Аператыўнай мытні пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства. На груз не было фітасанітарных сертыфікатаў, якія неабходныя пры перамяшчэнні гэтых тавараў па тэрыторыі Мытнага саюза, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі.

Высветлілася, што ўсе фуры накіроўваліся па фальшывых дакументах на адрас дзяржаўнага прадпрыемства ў Оршы. Кошт груза ацэнены на больш за 1 мільярд рублёў.

За дапушчаныя адміністрацыйныя правапарушэнні суб`ектам гаспадарання пагражае штраф у памеры да 50 базавых велічынь (да 10 млн 500 тысяч рублёў) з канфіскацыяй тавару.

Фота: customs.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі