Беларускія хакеісты саступілі швейцарцам на моладзевым ЧС у Бафала (відэа)

28/12/2017 - 08:34
Фота: www.cbc.ca

Моладзевая зборная Беларусі па хакеі (узрост гульцоў — да 20 гадоў) ва ўпартай барацьбе прайграла камандзе Швейцарыі на чэмпіянаце свету ў Бафала — 2:3. Цяпер для выхаду ў плэй-оф беларусы павінны перамагаць расіян або чэхаў.

Швейцарцы пачалі гульню з прэсінгу на вароты беларусаў і адкрылі лік на дзявятай хвіліне матчу. Але беларускія юнакі не стушаваліся і за наступныя 25 хвілін змаглі не толькі адыграцца, але і выйсці наперад.

На жаль, фінал матчу засталася за Швейцарыяй — "крыжакі" закінулі шайбы на 49-й і 52-й хвілінах. Трэнер беларусаў Юрый Файкоў рызыкнуў, замяніўшы варатара на шостага палявога гульца, але гэта не прынесла нашай зборнай нічога, акрамя некалькіх небяспечных кідкоў. Швейцарцы здолелі адстаяць свае вароты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі