Беларускія хакеісты прайгралі расійскай алімпійскай зборнай 1:4

12/02/2017 - 07:54

Беларускія хакеісты прайгралі алімпійскай зборнай Расіі на турніры “Кубак Славакіі” і занялі ў спаборніцтвах апошняе, 4-е месца. Турнір праходзіў 10-11 лютага ў Нітры. Матч за трэцяе месца паміж Расіяй і Беларуссю скончыўся з лікам 4:1. Паразіць браму расіян здолеў толькі Міхаіл Стэфановіч.

У паўфінале турніру каманда Дэйва Льюіса, складзеная з гульцоў айчыннага чэмпіянату і мінскага "Дынама", саступіла швейцарцам — 2:4.

Пераможцам турніру стала зборная Швейцарыі, якая ў фінале абыграла гаспадароў турніру — 4:3. На трэцім месцы зборная Расіі.
 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі