Беларускія футбольныя клубы атрымалі ад УЕФА 533 тысячы еўра

02/02/2017 - 13:38

Беларускія футбольныя клубы атрымалі ад УЕФА 533 тысячы еўра за ўдзел іх гульцоў у матчах нацыянальнай зборнай у адборы чэмпіянату Еўропы 2016 года. Найбольш атрымаў БАТЭ — 283 тысячы еўра, мінскае "Дынама" — 131 тысячу, салігорскі "Шахцёр" — 64 тысячы еўра, "Гомель" — каля 26 тысяч, "Мінск" і "Нёман" — амаль па 9 тысяч, "Славія" і "Тарпеда-БелАЗ" — па 4,5 тысячы еўра, паведамляе "Прессбол".

Варта адзначыць, што 54 нацыянальныя асацыяцыі атрымалі ад УЕФА 150 мільёнаў еўра. Гэта на 50 млн больш, чым было ў 2012 годзе.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі