Беларускія футбалісты прайгралі Фінляндыі таварыскі матч — 0:2

10/06/2018 - 09:57

Зборная Беларусі па футболе саступіла камандзе Фінляндыі ў таварыскім матчы, які прайшоў 9 чэрвеня ў Тамперы. Ужо напачатку першага тайма, на 8-й хвіліне гульні нашы футбалісты прапусцілі гол, а праз колькі хвілінаў ледзь утрымалі сваю браму ад яшчэ аднаго мяча. Далей беларусы больш упэўнена трымалі абарону і спрабавалі атакаваць, але пераламіць ход гульні не здолелі — на 75-й хвіліне фіны забілі яшчэ адзін гол і выніковы лік стаў 0:2.

Галоўны трэнер каманды Ігар Крывушэнка вывеў на гэты матч некалькіх дэбютантаў, а дасведчаных гульцоў пакінуў на лаўцы запасных: упершыню за зборную выступілі брамнік БАТЭ Дзяніс Шчарбакоў і форвард “Слуцка” Яўген Шыкаўка.

Раней Беларусь перамагала Азербайджан і Славенію, а таксама мела нічыю з Венгрыяй. Матч супраць Фінляндыі завяршыў серыю таварыскіх сустрэчаў беларускай каманды. 8 верасня зборная прыме ў сябе дома футбалістаў Сан-Марына ў рамках новага турніра Лігі нацыяў.

Відэа: АБФФ

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі