Беларускія дзеці, якія трапілі ў аварыю ў Румыніі, вяртаюцца дадому

20/07/2018 - 11:20

Дзеці, якія 9 ліпеня трапілі ў аварыю падчас паездкі ў Балгарыю, вяртаюцца з адпачынку дадому.

Усё добра, мы добра адпачылі. У 17 гадзін сёння выязджаем у Беларусь”, — распавядае Еўрарадыё 14-гадовая Анжаліка, адна з 43-х беларускіх дзяцей, якія паехалі на адпачынак у Балгарыю.

Некаторыя з бацькоў вельмі хацелі, каб іх дзеці вярнуліся дадому. Але, па словах Анжалікі, нягледзячы на ДТЗ, усе дзеці паехалі адпачываць.

“На адпачынак паехалі ўсё, ніхто не пашкадаваў. Назад таксама вяртаемся на аўтобусе. Прыехаў камфартабельны аўтобус з Мінска, з дасведчанымі добрымі кіроўцамі. Аўтобус нашмат лепшы, чым той, на якім ехалі на адпачынак”.

Нагадаем, што ўвечары 9 ліпеня ў Румыніі перакуліўся аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія ехалі да мора на адпачынак. Дзяцей, якія пацяпрелі больш за ўсіх, адвезлі ў лякарню.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі