Беларускія біятланісты занялі ў эстафеце 10-е месца

18/01/2019 - 15:04

18 студзеня ў Рупольдынгу на пятым этапе Кубка свету па біятлоне прайшла мужчынская эстафетная гонка. Яе выйгралі нарвежцы, другімі былі немцы, трэцімі — французы. Беларускія біятланісты з адным штрафным кругам (яго зарабіў Смольскі) занялі ў эстафеце 10-е месца, прайгралі пераможцам больш за дзве хвіліны. У складзе беларускай зборнай выступалі Антон Смольскі, Сяргей Бачарнікаў, Раман Елётнаў і Уладзімір Чапелін.

Агулам у эстафеце ўдзельнічалі 24 каманды.

У суботу, 19 студзеня, пройдзе эстафетная гонка ў жанчын, пачатак у 16:30.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі