Беларускія байцы ўдзельнічалі ў вызваленні агрэгатнага завода ў Ваўчанску

24/09/2024 - 14:22

Беларускія спецназаўцы з "Тэрору" пад Ваўчанскам / t.me/BDK022/

Беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў вызваленні ад расійскіх акупантаў агрэгатнага завода ў Ваўчанску ў Харкаўскай вобласці. Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны згадвае шэсць спецгруп спецпадраздзялення "Цімура", а сярод іх беларускія — "Беларускі добраахвотніцкі корпус" і "Тэрор". Яны правялі "надзвычай складаную і паспяховую аперацыю" і знішчылі акупантаў у трох дзясятках будынках прадпрыемства. Была праведзена іх "сістэмная зачыстка" з кантактнымі баямі, якія часам пераходзілі ў рукапашны бой. На заводзе захапілі палонных.

t.me/Minamet_BDK/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі