Беларускія алімпійцы прадаюць экіпіроўку на дабрачынным аўкцыёне

18/07/2017 - 16:27

Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна, Аляксандра Герасіменя і Антон Кушнір выставілі на дабрачынны аўкцыён ay.by сваю алімпійскую экіпіроўку. 

Біятланісткі прадаюць свае стартавыя нумары — у тым ліку тыя, у якіх выступалі на Алімпіядзе ў Сочы. Фрыстайліст Антон Кушнір выставіў на таргі свой парадны алімпійскі гарнітур, а Аляксандра Герасіменя — шапачку для плавання. Усяго прадаецца 29 лотаў.

Усё гэта для таго, каб дапамагчы дзецям: аўкцыён праводзіцца на карысць арганізацыі "Дзеці. Аўтызм. Бацькі". З 3 ліпеня, калі стартавалі таргі, сабрана ўжо 53 тысячы рублёў!

Паўдзельнічаць у дабрачынным аўкцыёне можна да 2-га жніўня.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі