Беларускім біятланістам не дазволілі ўдзельнічаць у кубку свету 2024-2025

29/09/2024 - 14:09

Біятланісты / belarusbiathlon

Міжнародны бан беларускіх біятляністаў працягнуты. У наступным сезоне іх не дапусцяць да спаборніцтваў пад эгідай Міжнароднага саюза біятляністаў (IBU).

Таксама абмежаванні датычацца і біятляністаў з Расіі.

Міжнародны саюз біятланістаў прыпыніў сяброўства беларускай і расійскай нацыянальных федэрацый у канцы сакавіка 2022 года. Рашэнне было прынятае аднагалосна. З таго часу дзеянне санкцый некалькі разоў працягвалася.

Раней сёння стала вядома, што працягнутая забарона на ўдзел у міжнародных спабрніцтвах беларускіх лыжнікаў і сноўбардыстаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі